З наступнага года ў Польшчы пачне працаваць Цэнтар ядзерных кампетэнцый, які будзе створаны па ініцыятыве Міністэрства прамысловасці. Гэта будзе ўстанова, якая падтрымлівае развіццё праграмы ядзернай энергетыкі ў краіне.
Паводле ўпаўнаважанага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Войцеха Врохны, развіццё ядзернай энергетыкі — гэта вялікая магчымасць для польскіх кампаній:
«Удзел у польскім праекце адкрывае шлях да выхаду на сусветны рынак, магчымасць працаваць над праектамі Westinghouse, Bechtel ці на іншых сусветных ядзерных пастаўшчыкоў. Набраўшыся вопыту і кампетэнцый, такія магчымасці стануць рэальнасцю».
Упаўнаважаны ўрада падкрэсліў, што мясцовы ўклад (local content) — важны элемент усяго працэсу, таму ўрад Польшчы імкнецца падтрымліваць польскіх прадпрымальнікаў і эканоміку.
У межах ініцыятывы будуць створаныя два дарадчыя камітэты:
Камітэт па пытаннях local content — для забеспячэння ўдзелу польскіх кампаній у будаўніцтве першай атамнай электрастанцыі;
Камітэт па рэгуляванні стратэгічнай інфраструктуры — для распрацоўкі адпаведнага прававога і адміністрацыйнага асяроддзя.
Нагадаем, будаўніцтва першай польскай атамнай электрастанцыі пачнецца на працягу трох гадоў, а ўвод у эксплуатацыю запланаваны на 2036 год.
IAR/эж